13 жнiўня 2020, Чацвер, 14:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі апазіцыйныя кандыдаты не будуць зарэгістраваныя, будуць санкцыі

22
Калі апазіцыйныя кандыдаты не будуць зарэгістраваныя, будуць санкцыі
АНДРУС КУБІЛЮС

Кіраўнік дэлегацыі «Еўранэст» выступіў у Еўрапарламенце.

У Брусэлі на пленарным пасяджэння Еўрапейскага парламента 9 ліпеня прайшлі дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі.

Сайт Charter97.org падае тэкст выступу кіраўніка дэлегацыі «Еўранэст», былога прэм'ер-міністр Літвы Андруса Кубілюса:

- Пасля 26 гадоў аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі, беларускі народ гучна патрабуе зменаў у сваёй краіне. Гэта можа адбыцца на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня.

Сёння сітуацыя не такая, як раней. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што больш за 50% беларусаў хочуць рэальных зменаў, і толькі меншасць хоча, каб ён застаўся.

Настроі ў народзе нагадваюць мне нашу балтыйскую рэвалюцыю 1990-х. Беларускія рок-гурты спяваюць папулярныя песні супраць рэжыму. Прадстаўнікі культурнай эліты смела выступаюць на ютубе з антырэжымнымі заявамі. Блогеры ствараюць сапраўдныя онлайн-сеткі супраціву.

Усе яны пераследуюцца рэжымам. Асноўныя канкурэнты Лукашэнкі - Бабарыка і Ціханоўскі знаходзяцца пад вартай. За апошні месяц колькасць міжнародна прызнаных палітвязняў павялічылася да 30, у тым ліку вядомых апазіцыйных лідараў, такіх як Павел Севярынец.

Сёння мы павінны паслаць тры выразныя і гучныя сігналы:

Першы - грамадзянам Беларусі. Мы салідарныя з вамі ў вашым патрабаванні перамен. Мы будзем абараняць вашае права прымаць пастановы стаць нармальнай еўрапейскай дэмакратычнай краінай.

Другі - ясны сігнал для Лукашэнкі і яго наменклатуры. Калі да 14 ліпеня, на наступныя тыдні апазіцыйныя кандыдаты не будуць зарэгістраваныя ўладамі, калі палітычныя зняволеныя і кандыдаты не будуць вызваленыя з турмаў, калі людзей на вуліцах будуць пераследваць і запалохваць, то будуць санкцыі, адрасныя санкцыі.

Трэці сігнал самім сабе. Мы павінны стаць у поўны рост і абараніць правы нашых суседзяў.