23 красавiка 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга

3
Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга
УЛАДЗІМІР БАСАЛЫГА
ФОТА: SVABODA.ORG

Мастаку было 80 гадоў.

Вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга памёр учора, 7 чэрвеня. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў ягоны сын Андрэй.

Уладзімір Басалыга нарадзіўся 1 красавіка 1940 гады ў Слуцку. У дзяцінстве займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў.

— Я вучыўся ў расейскамоўнай школе ў Слуцку і шмат чаго не ведаў. Беларуская мова вывучалася на тым узроўні, што і ангельская, — дзве гадзіны на тыдзень. Гэта быў натуральны здзек. Духоўны генацыд. Мы раслі без Францішка Скарыны, без Ефрасінні Полацкай, — расказваў у інтэрв’ю Басалыга.

Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1960) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1967).

Працаваў галоўным мастаком Управы мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР (1967-1971), галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР (1971-1980), піша tut.by.

З ягоных уласных слоў, быў звольнены пасля даносу ў КДБ. Басалыгу абвінавацілі, што ён крытыкаваў палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Пасля гэтага мастак дзевяць гадоў быў беспрацоўным.

Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў: старшы выкладчык (1989-1992), дэкан, дацэнт мастацкага факультэта (1992-1999).

Затым працаваў у Беларускім саюзе мастакоў: намеснік старшыні (1999-2001), старшыня (2001-2007).

Працаваў у тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Афармляў кнігі Уладзіміра Караткевіча і Ларысы Геніюш, выданне «Гравюры Францішка Скарыны».

Менавіта Басалыга знайшоў работы знакамітай мастачкі Алены Кіш, якія доўгі час з'яўляліся невядомымі. 11 з іх ён перадаў у Заслаўскі музей, пакінуўшы некалькі карцін у сямейнай калекцыі. Акрамя гэтых работ, захавалася толькі адна фатаграфія Кіш (з яе пашпарта), ды адрывістыя апавяданні пра яе. Успаміны Басалыгі ўвайшлі ў спектакль «Прымітывы», які прысвечаны лёсу гэтай мастачкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках