Беларус устанавіў рэкорд Гінэса
3- 7.06.2020, 15:06
- 31,682
Максім Труханавец стаў найлепшым па выхадах сілай на кольцах.
Вядомы беларускі варкаўтэр Максім Труханавец устанавіў рэкорд Гінэса па выхадах сілай на кольцах. Ён выканаў 18 паўтораў запар. Для спартоўца гэта ўжо трэцяе траплянне ў кнігу рэкордаў, піша tut.by.
Першы рэкорд Гінэса беларус устанавіў у максімальнай колькасці падцягванняў (і з тых часоў рэкорд ужо паспелі перасягнуць), другі - у колькасці выхадаў сілай на дзве рукі.