23 красавiка 2024, aўторак, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя і каталікі святкуюць Тройцу

Праваслаўныя і каталікі святкуюць Тройцу

Тройца належыць да 12-ці галоўных царкоўных святаў.

7 чэрвеня хрысціяне святкуюць адно з найважнейшых рэлігійных святаў - Тройцу. Царква ўважае гэты дзень за свой дзень нараджэння, у храмах праходзяць урачыстыя службы, піша tut.by.

Тройца належыць да «двунадзясятых», гэта значыць, 12-ці галоўных царкоўных святаў. Праваслаўныя адзначаюць яе на 50-ы дзень пасля Вялікадня, каталікі - на 57-ы дзень.

Назву свята атрымала ў гонар сашэсця Святога Духа на апосталаў, якое ім абяцаў Ісус Хрыстос перад узнясеннем на нябёсы. Сашэсце Святога Духа паказала на траістасць Бога. Менавіта пасля гэтага апосталы загаварылі на мовах, перш ім невядомых, і сталі распаўсюджваць вучэнне Хрыста ва ўсім свеце. Так нарадзілася царква, якая аб'яднала людзей ва ўсім свеце і прадаўжае і сёння вучыць запаведзям Хрыстовым.

На Сёмуху праходзіць адна з самых прыгожых службаў у годзе. Храмы ўпрыгожваюць галінамі і травой, святары ў гэты дзень апранутыя ў белыя адзенні.

Сёлета ў сувязі з пандэміяй кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел напярэдадні святкавання Вялікадня звярнуўся да вернікаў з просьбай не наведваць храмы і маліцца дома. Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя застаюцца ранейшымі: прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыявання і насіць маскі там, дзе могуць быць крыніцы інфекцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках