19 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы ўсе па адзін бок

68
Мы ўсе па адзін бок

А Лукашэнка б'ецца ў падучцы.

Кожны дзень Лукашэнка энэргічна капае сабе магілу. Апошнія пагрозы на адрас беларусаў пазбаўляюць яго нават нікчэмных трох адсоткаў рэйтынгу. Няўдачнік, якім пагарджае беларускі народ, які спустошыў краіну і не мае падтрымкі ні на захадзе, ні на ўсходзе, не жадае прызнаць відавочнае і б'ецца ў падучцы.

У гэтай сітуацыі важна захоўваць спакой і ўпэўненасць ва ўласных сілах. І, прызнаюся, мне спадабалася рэакцыя кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі на пагрозы вар'ята, якая прагучала на адной з сустрэч з выбаршчыкамі:

«Хтосьці, няважна хто, прысвоіў сабе права гаварыць ад імя краіны. Хтосьці мяркуе, што беларусы - ягоныя прыгонныя, якімі можна памыкаць. Я хачу сказаць, што беларусы - гэта нацыя з багатай гісторыяй, беларусы самі вызначалі заўсёды сваё жыццё. І ніхто не мае права прысвойваць нашу краіну.

Хтосьці нас палохае агрэсіяй, кровапраліццем і ахвярамі. Я магу дакладна сказаць, беларусы - мірныя людзі. Яны не дапусцяць ніякага кровапраліцця, ад каго б гэтая пагроза ні зыходзіла. І беларусы маюць сілы, каб паставіць на месца кожнага».

Так, асцярожна, але цалкам канкрэтна. І ўмераныя кандыдаты, якія не называюць сябе апазіцыянерамі, ужо разумеюць, што ў цяперашніх беларускіх варунках быць «над сутычкай» не атрымаецца. Для Лукашэнкі кожны, хто толькі коса паглядзеў у ягоны бок - ужо вораг і кандыдат на пасадку. Таму барацьба наперадзе сур'ёзная і трэба гэта выразна ўсведамляць.

Прапятляць не ўдасца. Можна, вядома, пісаць скаргі ў ЦВК. Але і за палітвязняў трэба заступацца, і дамагацца вызвалення апазіцыйных лідараў Сяргея Ціханоўскагаі і Мікалая Статкевіча трэба, і падтрымліваць усіх незаконна арыштаваных падчас гэтай выбарчай кампаніі неабходна.

І галоўнае - не баяцца прызнаць відавочнае: няма ніякага іншага спосабу абараніць галасы выбаршчыкаў падчас фальшывых выбараў, акрамя як праз Плошчу.

Сваімі пагрозамі Лукашэнкі прымусіў нас усвядоміць, што мы ўсе па адзін бок барыкад. Цяпер важна вызваліцца ад дыктатуры, захаваць сябе і краіну.

І калі Віктар Бабарыка пераможа Святлану Ціханоўскую, атрымае падтрымку большасці насельніцтва і дапаможа людзям абараніць іх выбар - выдатна. Я згодная з каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Змітром Бандарэнкам, які мяркуе, што «ў пераходны перыяд Бабарыка можа стаць прымальнай фігурай і для Расеі, і для Захаду».

Важна прыбраць дыктатара, вярнуць дэмакратычную Канстытуцыю 1994 года, правесці свабодныя парламенцкія выбары і пачынаць адбудоўваць краіну зноўку - ва ўмовах здаровай дэмакратычнай канкурэнцыі і свабоды СМІ.

Я думаю, што такія свабодныя выбары могуць адбыцца да канца 2020 года, і ў іх змогуць узяць удзел усе палітычныя сілы краіны.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках