25 красавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме прадаюць сінагогу 1642 года

9
У Слоніме прадаюць сінагогу 1642 года

Сінагогу планавалі аднавіць з 1990-х гадоў, але справа так і не зрушылася з месца.

Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж сінагогу, паведамляе «Рыдыё Рацыя». Будынак 1642 года пабудовы выкананы ў стылі барока.

Сінагогу ў Слоніме планавалі аднавіць з 1990-х гадоў. Быў нават план будаўніцтва рэспубліканскага музея габрэйскага мастацтва ў Беларусі ў сінагозе, які рэалізаваць не атрымалася.

Дагэтуль пытанне захавання самага старога помніка ў Слоніме, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, застаецца нявырашаным. І цяпер ён прадаецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках