28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўка ды Грышка: Таракан, вымятайся!

4
Саўка ды Грышка: Таракан, вымятайся!

Героі Лявона Вольскага па рознаму рэагуюць на лёзунг «Стоп таракан!».

Героі Лявона Вольскага па рознаму рэагуюць на лёзунг «Стоп таракан!» падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».

Грышка:

Жыў на сьвеце таракан.

Меў разладжаны баян.

Раздражняў усіх наўкол таракан.

На баяне гучна граў,

Песьні брыдкія сьпяваў

І нікому ён спакою не даваў.

Саўка:

Што ты, Грышка, паёш?!

Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?

Грышка:

Таракан, таракан,

Ты ня лазь тут!

Упакуй свой чамадан, таракан!

Таракан, таракан,

Вымятайся!

Так дастаў ужо і ты, і твой баян!

Не сыходзіў таракан,

Упіраўся, як баран.

Не хацеў ён зачахляць свой баян.

Не хацеў спыняць свой сьпеў,

Толькі вецер памацнеў,

Зьнес у бездань таракана ўраган.

Саўка:

Што ты, Грышка, паёш?!

Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках