Калі Лукашэнка толькі тузанецца, яго, як Чаўшэску, расстраляе вайсковы трыбунал
110- Зміцер Бандарэнка
- 5.06.2020, 12:00
- 272,282
І беларускі народ падтрымае ў гэтым вайскоўцаў.
Пагрозы кіраўніка на адрас беларусаў пракаментаваў Charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.
- Так Лукашэнка са сваімі слабымі глуздамі спрабуе выйсці са зневажальных для яго вобразаў «прусака» і «Сашы тры адсоткі». Ён толькі не зразумеў, што прывёў у лютасць беларускіх мужчын і зрабіў велізарны крок насустрач Гаажскаму суду.
Я думаю, такая заява кіраўніка краіны, якая знаходзіцца на мяжы Еўразвязу і NАТО, ужо дастатковая для правядзення пасяджэння Рады бяспекі ААН. І гэта не перабольшанне, бо найбліжэйшым месяцам у Беларусі плануецца запусціць Астравецкую атамную станцыю. Думаю, што ўрад Літвы адэкватным чынам адрэагуе на пагрозы Лукашэнкі ў дачыненні да мірных беларусаў і падыме гэтае пытанне на ўсіх міжнародных пляцоўках.
Калі ж Лукашэнка толькі тузанецца і паспрабуе даць загад на выкарыстанне зброі, то ён за кароткі тэрмін паўторыць лёс Чаўшэску. Вайсковы трыбунал яго проста расстраляе. І беларускі народ падтрымае ў гэтым вайскоўцаў і даруе ім усе папярэднія грахі.
Усім супрацоўнікам міліцыі і спецслужбаў раю ўважліва вывучыць тэкст 357 артыкула Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь («Аб змове з мэтай захопу цi ўтрымання ўлады неканстытуцыйнымі метадамі»). Сёння падчас выбарчай кампаніі ўсе магчымыя кандыдаты ў прэзідэнты дзейнічаюць строга ў рамках прававога поля. І толькі Лукашэнка найгрубейшым чынам парушае і Канстытуцыю, і беларускае заканадаўства, - заявіў палітык.