20 красавiка 2024, Субота, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Хутчэй за ўсё, будзе раскол наменклатуры і аксамітная рэвалюцыя

12
Павел Севярынец: Хутчэй за ўсё, будзе раскол наменклатуры і аксамітная рэвалюцыя
ФОТА: SVABODA.ORG

Палітык заявіў, што беларусы гатовыя да масавых мірным пратэстаў і страйкаў.

Да 70% беларусаў гатовыя выйсці на акцыі пратэсту. Пра гэта 3 чэрвеня ў эфіры «Еўрарадыё» заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Павел Севярынец. Ён спасылаецца на замер сярод розных слаёў грамадства, які праводзіў разам з паплечнікамі. Як вядома, у нашай краіне няма незалежных сацыялагічных службаў. Севярынец прызнае, што іх працу нельга назваць навуковым даследаваннем, але яна дае рэальны зрэз настрояў грамадства.

Даследаванне прайшло больш як у 50 гарадах Беларусі. Напрыклад, у Мядзельскім раёне блізу 200 чалавек апыталі, кажа палітык. Паводле ягоных слоў, у Лукашэнкі рэйтынг - 3%. І гэта таксама паказваюць апытанні ў інтэрнэце.

Павел Севярынец мяркуе, што ў Беларусі «хутчэй за ўсё будзе раскол наменклатуры» і да «рэальнай рэвалюцыі» справа можа не дайсці. Палітык заявіў, што больш імаверны сцэнар аксамітнай рэвалюцыі.

Палітык перакананы, што «ў людзей кіпіць ужо». «Беларусы абураныя, яны выходзілі і будуць выходзіць, - кажа Севярынец. - Не будзе легальных пікетаў - будуць карміць галубоў, галубоў не будзе, - вераб'ёў. І з гэтым нічога не зробіш... Асноўны сэнс пікетаў - пратэст і салідарнасць».

Палітык адзначае, што калі ў Менску людзі гатовыя да пратэстаў, то ў сярэдніх гарадах - да страйку, а ў малых гарадах - да салідарнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках