26 красавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А 19-й гучна ўключылі “Пераменаў” – так што ўвесь пасёлак чуў»

«А 19-й гучна ўключылі “Пераменаў” – так што ўвесь пасёлак чуў»

Флэшмоб салідарнасці прыўзняў настрой усёй сям'і менчука ў адпачынку.

Чытач тэлеграм-канала "Баста!" расказаў, як праходзіць Флэшмоб салідарнасці ў дачным пасёлку пад Менскам.

«У нас адпачынак, з пятніцы з'ехалі на лецішча з жонкай, забыліся на прыродзе нават пра "штодня а 19-й", – піша чытач. – А ў нядзелю суседскія дзеці зладзілі сабантуй. Ну як дзеці, ужо дарослыя хлопцы, гадоў дваццаць, студэнты. Прыехалі кампаніяй, шашлыкі, нешта там да шашлыкоў.

А сёмай гадзіне гучна ўключылі "Пераменаў", так што ўвесь дачны пасёлак чуў.

Ну, я выйшаў на двор і стаў гучна падпяваць, а спяваць дык я не надта так і спявак, жонка так смяялася, да слёзаў проста.

Учора прадоўжылі самі, сёння ўжо невялікую агітацыю правёў сярод суседзяў, хто ёсць.

Сёння, спадзяюся, далучацца, таму што пытанні яшчэ з выходных у некаторых паўсталі».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках