20 красавiка 2024, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запуск БелАЭС адкладзены на 2021 год

76
Запуск БелАЭС адкладзены на 2021 год
Фота: Getty Images

Загрузку паліва таксама перанеслі.

Запуск Беларускай АЭС адкладзены на 2021 год, а загрузка паліва перанесеная на жнівень. Пра гэта распавёў амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы мяркуем, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, - сказаў ён. - І далей пойдзе фізічны, а затым энэргетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».

Што стала прычынай адкладання запуску БелАЭС, Сямашка не гаворыць. Раней чакалася, што першы энэргаблок будзе запушчаны ў студзені 2020 года. Затым яго нібыта перанеслі на ліпень, а ў траўні на атамную станцыю даставілі ядзернае паліва. Яшчэ ў пачатку чэрвеня Лукашэнка расказваў, што Беларускую АЭС запусцяць «цягам некалькіх дзён».

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках