28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус выяўлены ў школе Пінскага раёна

1
Каранавірус выяўлены ў школе Пінскага раёна
ПАРАХОНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА
ФОТА: PAROHONSK.ROO-PINSK.GOV.BY

Клас прыйшоў на іспыт, а сышоў на самаізаляцыю.

У Пінскім раёне цэлы клас апынуўся на самаізаляцыі пасля іспыту. Выпускнікі прыйшлі ў школу здаваць беларускую мову. Пасля іспыту 1 чэрвеня адзін са школьнікаў даведаўся, што яго тэст на каранавірусную інфекцыю даў станоўчы вынік.

- Ужо скасаваныя іспыты. Іх яны здаваць не будуць. Вучні на самаізаляцыі да 14 чэрвеня. Некаторыя ў працэсе праверкі, - расказвае «Еўрарадыё» намесніца дырэктара Парахонскай сярэдняй школы Наталля Токар. - Ёсць хворыя настаўнікі, чатыры чалавекі, у іх пацвердзіўся тэст. Па-мойму, навучэнцам будуць выстаўленыя гадавыя адзнакi, без здачы іспытаў.

Выпускныя іспыты праходзяць у беларускіх школах нягледзячы на каранавірус. Згодна з пастановай Мінадукацыі ад 26 траўня №101, вучні, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, ад іспытаў вызваляюцца.

Але нельга проста ўзяць і сказаць, што калі чалавек быў у адной аўдыторыі з носьбітам каранавіруса, то ён стаў кантактам першага ўзроўню і павінен самаізалявацца.

- Хто з'яўляўся кантактам першага ўзроўню, павінна вызначаць санстанцыя. І на падставе гэтай пастановай [№101] у перыяд, калі яны здаюць іспыты, яны будуць вызваленыя ад далейшых іспытаў. Адзнака па іспыту, на якім яны не будуць прысутнічаць, ставіцца не будзе. Атэставаць іх будуць за вынікі чвэрці, - тлумачыць прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Пасля выпускных іспытаў абітурыентаў чакае цэнтралізаванае тэставанне. Для ўдзелу ў ім зарэгістраваныя 64 314 чалавек - на 12 тысяч менш, чым год таму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках