19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лецішчы Сяргея Ціханоўскага адбыўся ператрус

110
На лецішчы Сяргея Ціханоўскага адбыўся ператрус
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/«БЕЛСАТ»

Сваімі дзеяннямі ўлады падштурхоўваюць беларусаў да паўстання.

На лецішчы Сяргея Ціханоўскага пад Гомелем адбываецца ператрус. Пра гэта распавяла жонка блогера Святлана Ціханоўская, піша tut.by.

Як распавяла Святлана, ператрус праходзіць на сямейным лецішчы, куды Сяргей Ціханоўскі часта прыязджаў адпачыць. Сёння раніцай маме блогера, якая цяпер знаходзіцца са Святланай у Менску, патэлефанавалі следчыя і папрасілі прыехаць на дачу, якая знаходзіцца менш, чым у 30 кіламетрах ад Гомеля.

- Мама патлумачыла, што яна ў Менску. Яны сказалі, што калі не прыедзе, выдадуць пастанову на ўзлом дзвярэй. Я ім сказала, каб прыехалі па яе, навошта ж дзверы ламаць. Па маму прыехала дзяўчына следчая і кіроўца, забралі яе на дачу. Там цяпер і адбываецца ператрус. У мамы сэрца хворае, нашы сябры прыехалі яе туды падтрымаць. Сяргей на лецішчы праводзіў шмат часу: адпачываў, на прыроду ездзіў, - распавядае Святлана.

Што паслужыла падставай для ператрусу на дачы Ціханоўскіх - невядома.

Нагадаем, 29 траўня ў Гародні падчас пікету для збору подпісаў затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек. Незалежныя СМІ адзначаюць, што супраць народнага блогера была ўчыненая правакацыя.

Была распачатая крымінальная справа аб «гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на падставе арт.364 КК РБ». Усяго паводле крымінальнай справы аб нібыта гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, распачатай пасля правакацыі на пікеце ў Гародні, затрыманыя 9 чалавек. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Яўген Разнічэнка, Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Вушак, Аляксандр Арановіч, Сяргей Калмыкоў, Васіль Баброўскі і Арцём Сакаў.

Траіх затрыманых пасля правакацыі на пікеце для збору подпісаў перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Аб месцазнаходжанні Сяргея Ціханоўскага нічога невядома.

Увечары 8 чэрвеня мінае 10-дзённы тэрмін, калі затрыманым павінны выставіць абвінавачанне альбо вызваліць.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках