18 красавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карэліцкай ЦРБ няма свабодных месцаў праз каранавірус

У Карэліцкай ЦРБ няма свабодных месцаў праз каранавірус

Працаўнікі паліклінікі пераходзяць на працу ў заражаныя зоны лякарні.

Каранавірус распаўсюджваецца ў Карэлічах Гарадзенскай вобласці. Свабодных месцаў у цэнтральнай раённай лякарні ўжо няма, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Хачу расказаць пра сітуацыю з каранавірусам у Карэлічах, - піша чытач канала. - Пад заражаных людзей адводзяць дзіцячае аддзяленне ЦРБ, бо месцаў у шпіталі больш няма. Работнікі паліклінікі пераходзяць на працу ў заражаныя зоны лякарні.

Людзям з прыкметамі каранавіруса робяць экспрэс-тэсты, якія паказваюць адмоўны вынік, і адпраўляюць лячыцца дадому Ангрымаксам. Шмат заражаных выхавацеляў у дзіцячым садку «Залаты ключык».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках