29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца народны блогер Сяргей Ціханоўскі

30
Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца народны блогер Сяргей Ціханоўскі
ФОТА: СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ/ФЭЙСБУК

Ягонае месцазнаходжанне не паведамляюць нават жонцы.

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца беларускі відэаблогер і палітык Сяргей Ціханоўскі. Як паведамляюць праваабаронцы, ягонай жонцы ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна сказалі, што яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага, але там гэта адмаўляюць, паведамляе «Еўрарады».

Як вядома, Ціханоўскага ЦВК не зарэгістраваў патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты (ён знаходзіўся пад арыштам у Гомелі), тады на выбары пайшла ягоная жонка Святлана Ціханоўская. Яе ініцыятыўная група збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. 29 траўня падчас збору подпісаў у Гародні адбылася правакацыя і затрыманні, за краты трапіў і Ціханоўскі. Была распачатая крымінальная справа за насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітвязням.

Групу затрыманых увечары 30 траўня перавезлі з Гародні ў Менск. Сярод іх быў і Сяргей Ціханоўскі. Паведамлялася, што ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. З трох дзён затрыманне прадоўжылі на дзесяць.

Тым часам стала вядома, што ў СІЗА на Валадарскага перавялі Аляксандра Арановіча, Яўгена Рэзнічэнку і Вяргілія Вушакова. Цяпер праваабаронцы высвятляюць, ці не перавялі туды і астатніх затрыманых разам з Ціханоўскім.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках