Міністрам культуры Украіны стане былы дырэктар тэлеканала «1+1»
3- 3.06.2020, 15:42
- 12,816
Яго гатовая падтрымаць партыя «Слуга народа».
Украінская фракцыя «Слуга народа» падтрымае старшыню камітэта ў пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі, былога гендырэктара канала «1+1», які належыць алігарху Ігару Калымыйскаму, Аляксандра Ткачэнку на месца міністра культуры, піша «Украінская праўда».
Пастанову аб падтрымцы кандыдатуры Ткачэнкі прынялі на пасяджэнні фракцыі ў панядзелак. У той жа час камітэт у пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі ўзначаліць народны дэпутат Мікіта Патураеў, намеснік Ткачэнкі ў камітэце.
Пазней намесніца старшыні фракцыі «Слуга народа» Яўгенія Краўчук напісала, што прагаласаваць за кандыдатуру Ткачэнкі плануюць на гэтым тыдні.