29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Круткін: Беларускі народ ужо даведзены да краю і мяжы

4
Алесь Круткін: Беларускі народ ужо даведзены да краю і мяжы
ФОТА: BELSAT.EU

Людзі гатовыя ісці да канца.

Пра гэта заявіў блогер і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі:

- Сябры! Найбліжэйшыя дні пераломныя. Калі выстаім і масава выйдзем так, як у нядзелю - то ўжо ў жніўні лукашызм абрынецца. Я ў гэтым упэўнены.

У КДБ і міліцыі няма матывацыі ваяваць. Яны як румынскія жаўнеры ў студзені 1943. Аддаць сваё жыццё за магчымасць даслужыцца да палкоўніка і выйсці на пенсію ў 45? Няма. Гэта вельмі слабая матывацыя. А беларускі народ ужо даведзены да краю, да мяжы!

Беларусы гатовыя ісці да канца. Як у разгар партызанскай вайны. Мы - моцная нацыя. І мы выстаім і абавязкова пераможам прусака ўжо сёлета.

Прыходзьце 5 чэрвеня на легальны пікет з патрабаваннем вызваліць Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых лідараў. Менск, ГУМ. Час ужо разбурыць гэтую турму!

Стоп прусак!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках