28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто заўгодна – толькі не Лукашэнка»: Эмацыйны аповед з пратэстоўнага Бабруйска

7
«Хто заўгодна – толькі не Лукашэнка»: Эмацыйны аповед з пратэстоўнага Бабруйска
ФОТА: BABRUYSK.BY

Сотні жыхароў горада сталі ў чаргу, каб падпісацца за перамены.

Сотні бабруйчанаў пад дажджом чакалі сваёй чаргі, каб паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую на яе выбарчым пікеце, паведамляе «Бабруйскі кур'ер».

Нягледзячы на моцны вецер і дождж, людзі падыходзілі і падыходзілі – чарга расцягнулася ад лазні на скрыжаванні Менскай і Кастрычніцкай да стаматалогіі №1.

«Пуцін адлучыў яго ад кармілкі – і ў Лукашэнкі ўсё павалілася без расейскіх грошай. Грошай няма, эканоміка мёртвая, увесь цывілізаваны свет і Расея адгарадзіліся ад нас. Усё, казка для Лукашэнкі скончылася

Глядзіце, колькі людзей тут сабралася ў такое надвор'е! За год Ціханоўскі змяніў людзей, людзі паверылі яму. Людзі гатовыя трываць нават часовыя цяжкасці ў пачатку рэформаў – толькі не пры Лукашэнку. Хай прыйдзе хто заўгодна – Ціханоўскі, Іваноўскі – толькі не Лукашэнка. Ён разваліў усё, што можна. Калі ён застанецца – то за пяць гадоў усяму канец прыйдзе ў краіне. Таму такія чэргі і збіраюцца на пікетах», – эмацыйна выказаўся бабруйчанін на пікеце.

Наступны пікет для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую пройдзе 4 чэрвеня, з 14-й да 21-й, каля ГЦ «Карона» на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках