29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцам атрымалася разгадаць таямніцу 3500-гадовай «дамы ў калодзежы»

5
Навукоўцам атрымалася разгадаць таямніцу 3500-гадовай «дамы ў калодзежы»
Фота: Murat Akar / Alalakh Excavation

Жанчына жыла на тэрыторыі турэцкага старажытнага горада Алалах.

Косткі выяўленыя прыкладна за 3200 км ад таго месца, дзе нарадзілася жанчына.

Навукоўцам у рамках праведзенага даследавання атрымалася разгадаць таямніцу "дамы ў калодзежы", чый узрост складае блізу 3500 гадоў. Астанкі жанчыны былі знойдзеныя на тэрыторыі турэцкага старажытнага горада Алалах, піша lenta.ua.

Такую назву знаходка атрымала, бо зробленая на дне студні. Дзякуючы аналізу ДНК удалося высветліць, што нябожчыца мела цэнтральнаазіяцкае паходжанне. Пры гэтым косткі выяўленыя прыкладна за 3200 км ад таго месца, дзе нарадзілася "дама".

Вынікі працы нямецкіх археолагаў адкрываюць для навукоўцаў лепшае разуменне міграцыі жыхароў таго перыяду. Няясна, ці з'яўлялася нябожчыца рабыняй, або прадстаўніцай захопнікаў. Не выключана, што яна выйшла замуж і пакінула родныя землі.

На момант смерці жанчыне было блізу 40-45 гадоў, а на целе выяўленыя сляды шматлікіх траўмаў. Не выключана, што "дама ў калодзежы" стала ахвярай рабавання або негатыўных пачуццяў у дачыненні да чужынцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках