Каранавірус закрануў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
5- 3.06.2020, 11:03
- 25,320
У навучальнай установе выяўленыя новыя асяродкі інфекцыі.
Новыя асяродкі Covid-19 выяўленыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Два пацверджаныя выпадкі ў супрацоўнікаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«На факультэце даўніверсітэцкай адукацыі БДУ, на якім замежных студэнтаў вучаць расейскай мове, на мінулым тыдні ў супрацоўнікаў зафіксавана два пацверджаныя выпадкі Covid-19, - піша чытач. - Супрацоўнікі, якія мелі кантакт з хворымі, ня адпраўленыя на самаізаляцыю.
На факультэце ідзе прыём замежных студэнтаў для афармлення розных дакументаў».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..