29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent перавысіў $40 упершыню пасля навін пра раскіданне OPEC+

20
Кошт нафты Brent перавысіў $40 упершыню пасля навін пра раскіданне OPEC+
Фота: Reuters

Кошт нафты маркі WTI таксама вырас.

Кошт барэля нафты Brent перавысіў $40 упершыню з 6 сакавіка, калі стала вядома пра раскіданне ўгоды OPEC+, якая абмяжоўвала здабычу. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на біржы ў Лондане, паведамляе РБК.

На 04:30 (паводле Менску) барэль Brent з пастаўкай у жніўні каштаваў $40,36, паказаўшы рост амаль на 2% да кошту закрыцця падчас папярэдніх таргоў.

Кошт нафты маркі WTI з пастаўкай у ліпені таксама вырас: на максімуме ён складаў $37,81 за барэль, што на 2,7% вышэй чым на закрыцці таргоў.

Са звестак Bloomberg, каціроўкі выраслі на фоне навін аб тым, што ўдзельнікі ўгоды OPEC+ абмяркоўваюць магчымасць падоўжыць абмежаванні, дасягнутыя ў рамках пагаднення, яшчэ на два месяцы. Гаворка ідзе аб падаўжэнні перыяду, у які скарачэнне складзе 9,7 млн барэляў за дзень. Калі краіны дамовяцца, ён можа быць прадоўжаны да канца лета.

Апошні раз кошт паўночнаморскай нафты Brent перавышаў $40 6 сакавіка, напярэдадні падзення нафтавага рынку. Тады краіны-ўдзельніцы пагаднення OPEC+, якое абмяжоўвае іх здабычу, не дамовіліся пра падаўжэнне ўгоды. Савудаўская Арабія прапаноўвала дадаткова скараціць здабычу праз зніжэнне попыту на нафту на фоне пандэміі каранавіруса. Расея прапаноўвала пакінуць здабычу на ранейшым узроўні.

Пасля абвяшчэння пра непадаўжэнне ўгоды кошт нафты ўпаў, страціўшы амаль 30%. Пасля гэтага нафта прадоўжыла падзенне і нават сышла ў адмоўныя значэнні.

Аднак ужо ў першай палове красавіка бакі ўклалі новае пагадненне OPEC+, паводле ўмоў якога краіны сумарна скароцяць здабычу на рэкордныя 9,7 млн барэляў за дзень. Такое скарачэнне будзе дзейнічаць два месяцы пачынаючы з 1 траўня, потым краіны паступова пачнуць нарошчваць аб'ём.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках