29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Аляксандр Кабанаў: Годзе трываць гэтае беззаконне!

5
Блогер Аляксандр Кабанаў: Годзе трываць гэтае беззаконне!
Аляксандр Кабанаў

Вінаватыя ў правакацыі супраць народнага блогера павінны адказаць паводле закону.

Блогер і актывіст з Бярозы (Берасцейшчына) Аляксандр Кабанаў апублікаваў у «Фэйсбуку» відэазварот з патрабаваннем неадкладна вызваліць Сяргея Ціханоўскага і суполку народнага блогера:

«Я прашу пачаць у сацыяльных сетках наступны флэшмоб. Сёння дагэтуль знаходзіцца ў турме на завулку Акрэсціна Сяргей Ціханоўскі і ягоная суполка… Пасля пачварнага здарэння ў Гародні, пра якое ведае ўжо ўся краіна.

Мы маем патрабаваць ад улад ягонага неадкладнага вызвалення, вызвалення ягоных супольнікаў, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, вінаватых у гэтай правакацыі.

Годзе трываць гэтае беззаконне!»

29 траўня ў выніку спланаванай правакацыі ў Гародні быў затрыманы народны блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 9 чалавек. Пазней МУС Беларусі заявіў аб пачынанні крымінальнай справы супраць затрыманых.

Праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Ціханоўскага палітычным вязнем. Ягонае месца знаходжання хаваецца ад СМІ і сваякоў. Жыццё народнага блогера знаходзіцца ў небяспецы.

31 траўня ў Менску быў затрыманы і асуджаны на 15 дзён арышту адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч.

2 чэрвеня прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Пэтэр Стана запатрабаваў ад беларускіх улад неадкладна вызваліць Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча.

У ПА АБСЕ асудзілі арышт Ціханоўскага ды іншых беларускіх палітычных вязняў.

Дэпутаты Еўрапарламента Робэрт Бедрань і Пятрас Аўштравічус заклікалі ўвесці санкцыі супраць улад Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках