25 красавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З вадаёма пад Бабруйскам дасталі Nissan з целамі чатырох мужчын, сярод іх - два міліцыянты

16
З вадаёма пад Бабруйскам дасталі Nissan з целамі чатырох мужчын, сярод іх - два міліцыянты

Паводле звестак следства, кампанія рыбачыла на беразе вадаёма.

З вадаёма ў Бабруйскім раёне вынялі аўтамабіль з целамі чатырох мужчын, паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Днём 29 чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што ў вадаёме недалёка ад райцэнтра знойдзены перакулены Nissan.

У салоне аўтамабіля знайшлі целы чацвярых мужчын (1968, 1979, 1982 і 1986 гадоў нараджэння, усе жыхары Бабруйска). Сярод загінулых - супрацоўнік аддзела міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска і супрацоўнік Акадэміі МУС. Абодва знаходзіліся па-за службай.

Паводле звестак следства 28 чэрвеня кампанія рыбачыла на беразе вадаёма недалёка ад вёскі Спорнае. У далейшым пры руху на аўтамабілі ўздоўж берага кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго транспартны сродак перакуліўся ў ваду.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК Беларусі. Для ўстанаўлення прычыны смерцi мужчын прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Следча-аператыўная група працягвае агляд месца здарэння, яе працу каардынуе намеснік старшыні СК Сяргей Аземша. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках