19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавірусу памёр самы моцны чалавек Берасцейскай вобласці

9
Ад каранавірусу памёр самы моцны чалавек Берасцейскай вобласці
Сяргей Кузняцоў
Фота: vk.com/@powerliftinginbelarus

Сяргей Кузняцоў меў 39 гадоў.

Уночы 27 чэрвеня памёр Сяргей Кузняцоў, майстар спорту Беларусі ў паўэрліфтынгу, рэкардсмэн краіны ў выцісканні лежачы, суддзя 1-й катэгорыі. У траўні яму споўнілася 39 гадоў, піша «Брестская газета».

«Добрага чалавека мае быць шмат. І яго было шмат - так шмат, што ставала на ўсё - і 250 кг паціснуць, і сям'ю пацягнуць, і з сябрамі прысесці. У гэтым няма каламбуру. У паўэрліфтынгу (а менавіта там і ціснуць, і цягнуць, і прысядаюць) Сяргей быў канкурэнтаздольны ва ўсім - у экіпаванні і класіцы, у трохборстве і асобных рухах. Ён узнімаў так шмат і так магутна, што да яго прымацавалася годнасць «берасцейскага зубра». І чым мацнейшы ён быў, тым нечаканейшы быў ягоны адыход. З тэлевізара кажуць, што каранавірус - гэта хвароба старых, напраўду ён забраў чэмпіёна ў поўні гадоў... », - гаворыцца на старонцы суполкі «Паўэрліфтынг у Беларусі» Вконтакте.

На сваю старонку ў гэтай сацыяльнай сетцы астатні раз Сяргей Кузняцоў заходзіў 15 чэрвеня. 19 чэрвеня ягоныя калегі паведамілі, што ў Кузняцова выяўлены каранавірус і што ён знаходзіцца ў цяжкім стане, а ўначы 27 чэрвеня яго не стала.

Пахавалі чэмпіёна 28 чэрвеня на Паўночных могілках.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках