29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоны рэдактар «Камсамолкі»: Лукашэнка бярэ і абзывае сябе «вусатым тараканам» і «Сашам тры працэнты»

31
Галоны рэдактар «Камсамолкі»: Лукашэнка бярэ і абзывае сябе «вусатым тараканам» і «Сашам тры працэнты»
УЛАДЗІМІР СУНГОРКІН
ФОТА: KP.BY

Дыктатар учыняе памылку за памылкай.

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін выказаў сваё меркаванне аб хадзе выбарчай кампаніі ў Беларусі, піша afn.by.

«Сітуацыя ў нашых суседзяў досыць няпростая. Тое, што Аляксандр Рыгоравіч вычварыў у Берасці, сустрэўшыся з апазіцыянерамі, шакавала шматлікіх назіральнікаў і ўсю ягоную світу. Бярэ і абзывае сам сябе: "вусаты таракан", "Саша - тры працэнты"», - кажа Уладзімір Сунгоркін.

На ягоную думку, іронія падзеі ў тым, што Лукашэнка са студзеня ўчыняе памылку за памылкай. А гэта цягне за сабой падзенне рэйтынгу.

«Яму цяпер сацыёлагі даюць толькі тры адсоткі. Нават Ельцын на пачатку кампаніі 1996 года меў пяць! Але тады была каласальная мабілізацыя. Лукашэнкі нічога такога не мае», - адзначае Уладзімір Сунгоркін.

«Я б не выключаў імавернасць таго, што Лукашэнка можа элементарна саступіць на выбарах 9 жніўня», - сказаў галоўны рэдактар «Комсомольской правды».

Ён адзначыў, што Віктар Бабарыка ніяк не можа быць расейскім агентам. «Яго падтрымала уся апазіцыя, Святлана Алексіевіч дык увогуле аберуч галасуе за яго. А ўсё таму, што людзі стаміліся ад выбрыкаў Лукашэнкі».

«Раней на дадатковыя палітычныя дывідэнды Лукашэнка мог разлічваць, паказваючы які ў яго парадак, адрозна ад Расеі: палеткі засеяныя, каровы дояцца. Але ў нас сельская гаспадарка цяпер таксама ўзнялася».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках