29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні вада ў возеры афарбавалася ў незвычайны колер

13
Відэафакт: У Гародні вада ў возеры афарбавалася ў незвычайны колер

Жыхары места ў здзіўленні.

Вада ў возеры Юбілейным у Гародні афарбавалася ў ненатуральны яскравы зялёны колер. Гарадзенцы здзіўляюцца: ці то нехта выліў ў возера велізарную колькасць фарбы, ці то гэта наступства цвіцення водарасці.

У рэдакцыю hrodna.life даслалі відэа. «Людзі вылазяць - ногі зялёныя. Жах», - каментуе гарадзенка.

Што гэта можа быць?

Старшыня грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў расказаў, што ў гэты час года ён увесь час назірае такую сітуацыю ў возеры.

«Закрасавала Юбілейка. У панядзелак прыедзе санстанцыя і закрые возера. Штогод так робяць», - сказаў Філімонаў.

У камітэце прыродных рэсурсаў сітуацыю з вадой у возеры Юбілейным пакуль ніяк не каментуюць. У 2018 годзе падобная сітуацыя была на Менскім моры. Тады ў камітэце прыродных рэсурсаў расказалі, што праблема ў красаванні вадаёма. Заквітнеў фітапланктон (сіне-зялёнае багавінне), які выклікае змену колеру вады. Такой яскравай вада стала праз высокую канцэнтрацыю пігментаваных каморак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках