29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ар’ен Робен аднавіў кар'еру футбаліста ва ўзросце 36 гадоў

1
Ар’ен Робен аднавіў кар'еру футбаліста ва ўзросце 36 гадоў

Гулец будзе выступаць у Нідэрландах.

36-гадовы нідэрландскі футбаліст Ар’ен Робен вырашыў аднавіць кар'еру і падпісаў кантракт з «Гранінгенам» на адзін сезон, паведамляе «Зеркало недели. Украина» са спасылкай на сайт клуба.

Адзначым, што Робен прайшоў акадэмію «Гронінгена» ў маладосці. Менавіта ў гэтым клубе ён дэбютаваў на прафесійным узроўні.

Пасля «Гронінгена» Робен выступаў за ПСВ, «Чэлсі», «Рэал» і «Баварыю».

За сваю кар'еру Ар’ен выйграў 29 трафеяў на клубным узроўні, сярод якіх і перамога ў Лізе чэмпіёнаў (2013 года).

Таксама Робен згуляў 96 матчаў за зборную Нідэрландаў, з якой стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў 2010. Робен завяршыў прафесійную кар'еру летам 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках