24 красавiка 2024, Серада, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліверпуль» упершыню з 1990 года стаў чэмпіёнам Англіі

«Ліверпуль» упершыню з 1990 года стаў чэмпіёнам Англіі
ФОТА: GETTY IMAGES

Гэта 19-ы чэмпіёнскі тытул футбольнага клуба.

"Ліверпуль" перамог у чэмпіянаце Англіі-2019/20. "Чырвоныя" датэрмінова здабылі чэмпіёнскі тытул пасля таго, як "Манчэстар Сіці" саступіў "Чэлсі" ў матчы 31-га тура - 1:2, піша "Прессбол".

Цяпер паміж "гараджанамі" і "Ліверпулем" 23 балы, а да заканчэння сезону камандам засталося правесці па сем сустрэч.

Чэлсі - Манчэстэр Сіці - 2:1

Галы: 1 0 - Пулішыч (36). 1: 1 - Дэ Брэйнэ (55). 2:1 - Вілліян (78, з пенальці).

Выдаленне: Фернандзін’ё (Манчэстэр Сіці, 77).

"Ліверпуль", для якога гэта 19-ы тытул у гісторыі, здабыў золата ўпершыню з 1990 года. Мерсісайдцы ўпершыню перамаглі ў Англійскай прэм'ер-лізе - турнір з такой назвай быў заснаваны ў 1992 годзе. Паводле колькасці чэмпіёнскіх тытулаў "Ліверпуль" саступае толькі "Манчэстар Юнайтэд", у актыве якога 20 трыўмфаў

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках