28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»

4
Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»
Фота: racyja.com/Алесь Суш

Знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 годзе.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка». Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, перадае «Радыё Рацыя».

«Нашы паўднёвыя суседзі называюць яе «Першай Канстытуцыяй Украіны» і нават першай Канстытуцыяй у Еўропе, — распавёў ён. — Гэты знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асобай — гетманам Піліпам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вуліцы… Але не ўсе ведаюць — і ва Украіне, і ў Беларусі, — што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар «Першай Канстытуцыі Украіны» (арыгінальная назва «Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага») — родам з Беларусі».

Помнік Піліпу Орліку ў Кіеве

Ініцыятарамі выдання сталі Менскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі «Заповіт» і Пасольства Украіны ў Беларусі. Пераклаў тэкст Канстытуцыі на беларускую мову Ягор Сурскі. Усе выдавецкія і паліграфічныя работы выкананы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Працоўная група ў друкарні Нацыянальнай бібліятэкі
Фота дадзена Алесем Сушам
Аўтографы кіраўнікоў арганізацый, далучаных да стварэння выдання (у тым ліку паслоў Украіны, Швецыі і Малдовы)
Фота дадзена Алесем Сушам
Копія лацінамоўнай версіі «Канстытуцыі Піліпа Орліка», перададзенай у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан
Фота дадзена Алесем Сушам
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках