28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выходзіць з расейскага касмічнага праекта

11
Украіна выходзіць з расейскага касмічнага праекта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Акрамя ўкраінскіх навукоўцаў з расейскага праекта Гама-400 выйшлі італьянскія, але засталіся беларусы.

Украінскія і італьянскія навукоўцы выйшлі з расейскага касмічнага праекта Гама-400, які планавалі да запуску на 2030 год. Пра гэта паведаміў галоўны навуковы супрацоўнік Фізічнага інстытута РАН Аркадзь Гальпер, піша korrespondent.net.

Праект прадугледжвае стварэнне астрафізічнай касмічнай абсерваторыі для назірання за Крыніцамі гама-выпраменьвання ў Сусвеце.

Навуковец заявіў, што ў нейкі момант у іх адбыўся разрыў адносін з італьянскімі калегамі. Планавалася, што італьянцы зробяць для абсерваторыі частку абсталявання, якое вымярае кут палёту гама-часціцы.

«З украінцамі мы проста былі вымушаныя спыніць працы, бо іх кіраўніцтва нібыта ў ветлівай форме рэкамендавала навукоўцам не ўдзельнічаць», - адзначыў ён.

Паведамляецца, што Украіна павінна была вырабіць дэтэктары - празрыстыя крышталі, праз якія праходзіць гама-часціца і страчвае энэргію, і яе можна вымераць. Таксама ўкраінскі бок быў адказны за апаратуру, якая вымярае электрамагнітную абстаноўку. Гэта абсталяванне будзе вырабляць расейскі бок.

Пры гэтым у праекце будзе ўдзельнічаць Беларусь. Яна гатовая зрабіць частку наземнай апаратуры, неабходнай для выпрабаванняў абсерваторыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках