25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явіўся дакументальны фільм пра арган Пінскага касцёла

1
У сеціве з'явіўся дакументальны фільм пра арган Пінскага касцёла
Фото: traveling.by

Гэта першы за чвэрць стагоддзя дакументальны фільм пра арганы ў Беларусі.

У сеціве з'явіўся дакументальны фільм аб рэканструкцыі аргана Пінскага касцёла, рэстаўраваць які дапамог цяпер нябожчык заснавальнік tut.by Юрый Зісер.

Гэта першы за чвэрць стагоддзя дакументальны фільм пра арганы ў Беларусі, паведамляе Katolik.life. Яго зняла маскоўская кінарэжысёрка Вольга Плесневіч. 17 чэрвеня відэа выклалі ў сетку.

- Фільм распавядае пра гістарычны арган Пінскага кафедральнага касцёла, які стаў летась адным з цэнтраў прыцягнення ў арганнай культуры Беларусі, - распавёў прадстаўнік праекта «Арганы Беларусі».

У пачатковай застаўцы паведамляецца, што фільм прысвячаецца Юрыю Зісеру, дзякуючы якому ў 2019 годзе быў адноўлены арган Пінскага касцёла.

Да гэтай стужкі пра арганы здымалі фільм толькі ў 1995 годзе - «Аргана Беларусі - краявіды жыцця і смерці».

Нагадаем, Вольга Плесневіч таксама здымала ў Беларусі дакументальны фільм пра ўнікальны арган, які знаходзіцца ў каталіцкім храме апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Гэты фільм таксама хутка прэзентуюць да прагляду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках