19 красавiка 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хартыя-97% - нас большасць!

23
Хартыя-97% - нас большасць!

Мы вырашылі змяніць лагатып, каб падтрымаць вас, дарагія чытачы.

Усе інтэрнэт-апытанні апытанні паказваюць, што рэйтынг Лукашэнкі - у памеры статыстычнай хібнасці. Адсюль ён атрымаў мянушку «Саша тры адсоткі».

На апошніх пікетах салідарнасці людзі сталі выкарыстоўваць лічбу 97% у якасці сімвала большасці, якая хоча перамен.

Беларусы пішуць сёння «97%» на аўтамабілях, на майках, на тварах, у сваіх аватарках у сацыяльных сетках. У гарадах Беларусі з'явіліся графіці «97%».

Нашы чытачы ў каментарах і лістах прапанавалі часова назваць сайт Хартыя-97%.

Мы - адны з вас і хочам, каб краіна хутчэй стала вольнай. Бо нас - 97%.

Рэдакцыя Сharter97.org

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках