24 красавiка 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі таямніцу жыцця да 100 гадоў

6
Навукоўцы раскрылі таямніцу жыцця да 100 гадоў

Рэч не толькі ў генах.

Навукоўцы Універсітэта штата Вашынгтон раскрылі, што даўжыня жыцця да ста гадоў вызначаецца не толькі генамі, але тым, дзе чалавек жыве. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у International Journal of Environmental Research and Public Health, паведамляе lenta.ru.

Даследнікі прааналізавалі звесткі пра месца жыхарства, узровень адукацыі і сямейнае становішча 145 тысячаў людзей, якія памерлі ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым у перыяд з 2011 да 2015 года. Акрамя таго, браліся да ўвагі такія чыннікі асяроддзя пражывання, як узровень беднасці, доступ да транспарту і медыцынскай дапамогі, адсотак насельніцтва працаздольнага ўзросту, забруджванне паветра і колькасць зялёных насаджэнняў. Такім чынам, атрымалася вызначыць, якія менавіта ўмовы пражывання спрыялі дасягненню стагадовага ўзросту.

Высветлілася, што магчымасць шпацыраваць па наваколлі (гэта спрыяе фізічнай актыўнасці і лёгкаму доступу да прадуктовых крамаў і клінік), высокі сацыяльна-эканамічны статус і высокі адсотак насельніцтва працаздольнага ўзросту станоўча карэлявалі з доўгім тэрмінам жыцця. Акрамя таго, навукоўцы выявілі адрозненне паміж мужчынам і жанчынай: жанчыны часцей дажывалі да ста гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках