20 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены незвычайны першасны сімптом каранавірусу

3
Знойдзены незвычайны першасны сімптом каранавірусу

На яго звярнулі ўвагу спецыялісты з Канады.

Канадскія навукоўцы выказалі здагадку, што адным з першых сімптомаў заражэння каранавірусам можа быць запаленне слізістай абалонкі вока, паведамляе ria.ru.

Кан'юктывіт – гэта запаленне тонкай празрыстай тканкі, якая пакрывае вочы і заднюю паверхню павека. Яно адбываецца праз траплянне ў вока бруду, бактэрый або вірусаў.

У працы, апублікаванай у часопісе Канадскага афтальмалагічнага таварыства, даследнікі апісалі выпадак 29-гадовай пацыенткі. У сакавіку яна паступіла ў лякарню з пачырваненнем вачэй. Лекары дыягнаставалі кан'юктывіт, аднак лекаванне не давала вынікаў.

Пазней медыкі высветлілі, што жанчына нядаўна вярнулася з падарожжа па Азіі. Тэст на каранавірус быў станоўчы.

"У яе не было кашлю і гарачкі, таму мы не маглі з самага пачатку западозрыць каранавірус. Мы не ведалі, што інфекцыя можа ўпершыню выявіцца праз вочы, а не ў лёгкіх", – адзначыў дацэнт кафедры афтальмалогіі Універсітэта Альберта Карлас Салартэ.

Паведамляецца, што пацыентка перанесла хваробу без ускладненняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках