25 красавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі змогуць атрымаць датацыю да €1136 на збор дажджавой вады

3
Палякі змогуць атрымаць датацыю да €1136 на збор дажджавой вады

Прэзідэнт Польшчы і міністр клімату абвясцілі пра пачатак ажыццяўлення праграмы «Мая вада».

Субсідыю да 5000 злотых (1136 еўраў) на ўстаноўку прыбораў, якія збіраюць дажджавую ваду ці адталы снег, прапануе новая дзяржпраграма Польшчы «Мая вада», паведамляе «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і міністр клімату Міхал Куртыка 2 чэрвеня абвясцілі пра пачатак ажыццяўлення праграмы. Анджэй Дуда адзначыў, што ў рамках барацьбы з засухай у Польшчы праз 10 гадоў будзе збірацца 15% дажджавой вады. Прэзідэнт Польшчы ўважае, што любы жыхар краіны можа ўнесці свой уклад у паляпшэнне гідралагічнай сітуацыі ў Польшчы: «Карыстальнікі праграмы змогуць атрымаць да 85% сумеснага фінансавання, але не больш за 5000 злотых з Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі».

Гэтыя сродкі могуць быць выдаткаваныя, напрыклад, на будаўніцтва рэзервуара для дажджавой вады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках