19 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Цяпер у Беларусі ўнікальная сітуацыя

13
«Баста!»: Цяпер у Беларусі ўнікальная сітуацыя
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «БАСТА!»

У нас з'явіўся рэальны шанец адправіць «Сашу тры працэнты» ў адстаўку.

Сябры, цяпер у Беларусі ўнікальная сітуацыя. Дзясяткі тысяч людзей на пікетах, чэргі ахвочых паставіць подпіс за перамены, атмасфера свабоды на вуліцах і плошчах. Упершыню за шмат гадоў у нас з'явіўся рэальны шанец адправіць «Сашу тры працэнты» ў адстаўку. Мы верым і ведаем, што гэта магчыма, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Вельмі важна ў такой сітуацыі аператыўна атрымліваць інфармацыю і распаўсюджваць яе. Падпісвайцеся на незалежныя тэлеграм-каналы і перадрукоўвайце нашы навіны на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Пішыце нам пра тое, што адбываецца ў вашых гарадах. Прыходзьце на перадвыбарчыя пікеты, знаёмцеся адзін з адным, самаарганізоўвайцеся. Змагайцеся за нашых лідараў, за тых, каго спалоханы дыктатар кідае за краты. Нас - мільёны, ён - адзін.

Давайце ўжо разбурым гэтую турму!

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках