COVID-19 выяўлены ў чарговай школе ў Горадні
- 2.06.2020, 19:07
- 15,057
На карантыне вучань і настаўнікі.
Успышка Covid-19 у гарадзенскай школе №39. Каранавірусам заражаны вучань 7-га класа, некалькі настаўнікаў, кантакты першага ўзроўню адпраўленыя на самаізаляцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«Учора чарговым разам санэпідэмстанцыя прыязджала ў 39-ю сярэднюю школу ў Горадні, - піша чытач. - Прычына выкліку: каранавірусам захварэў вучань 7А класа. Апрацавалі сам клас, месца, дзе знаходзіліся дзеці і мужчынскія прыбіральні.
Масачны рэжым выбарачны, бо пачаліся канікулы, дзяцей няма. Дзеці ўжо сядзелі на карантыне ў сувязі з захворваннем настаўнікаў. Усе настаўнікі, што прыходзілі ў гэты клас весці ўрокі, могуць быць кантактамі».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.