28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Толькі разам мы можам перамагчы гэты фашызм

6
Мянчанка: Толькі разам мы можам перамагчы гэты фашызм
ФОТА: ТАСС

Пара стварыць краіну для жыцця.

Мянчанка падзялілася з Telegram-каналам «Баста!» сваімі перажываннямі з нагоды сітуацыі ў Беларусі:

- Я журналістка, мне сорамна за сваіх калег, якія з экранаў БТ нясуць адкрытую лухту і хлусню, ды яшчэ і такімі калгаснымі слоўцамі, быццам прамову ім пісаў сам галоўны камандзір.

Балюча ўсведамляць, што ў нашай краіне нават подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты збіраюць «пад прымусам». Але трэба разумець, што гонар і сумленне даражэйшыя за ўсе грошы, пасады і прынцыпы. Паверце, людзі, Лука вам дзякуй за вашы высілкі не скажа. Вы для яго «народзец» з «капытамі». Таму не бойцеся змагацца за справядлівасць і выходзіць на вуліцы! Усіх не пасадзіць! Толькі разам мы можам перамагчы гэты фашызм!

Я веру ў тое, што мае дзеці будуць жыць у лепшы час. Я люблю сваю краіну, я пішу пра яе вершы на роднай беларускай мове. І я не збіраюся адсюль з'язджаць! Але я хачу, каб гэтая краіна была для жыцця, для народа, а не супраць яго.

Радуе тое, што ўсе - абсалютна ўсе - людзі з майго атачэння не паддаліся на правакацыі і не падпісаліся за Лукашэнку. Мая мама працуе настаўніцай у школе, там усіх супрацоўнікаў прасілі падпісацца. Але мама адмовілася! Я асабіста паставіла подпісы ўжо за дваіх кандыдатаў, пастаўлю па магчымасці і за астатніх, акрамя дыктатара.

Слёзы на вачах, калі бачу чэргі на вуліцах. Слёзы гонару і сілы аб'яднання. Таму што нават тыя, хто ні разу не хадзіў на «выбары», сёння праяўляюць жаданне выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Нават неба плача ў пачатку лета разам з намі. Але мы не баімся, мы ўсё зможам і выстаім да канца! Жыве Беларусь!

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках