28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі прафесар: Нельга давяраць афіцыйным беларускім звесткам

6
Літоўскі прафесар: Нельга давяраць афіцыйным беларускім звесткам
ГЕРКУС ГАБАРТАС
ФОТА: 15MIN.LT

Гэта стала зразумела на прыкладзе каранавіруса.

Тактыка фальсіфікацыі звестак і атручвання насельніцтва падчас чарнобыльскай аварыі застаецца пераважнай ў Беларусі і сёння, мяркуе прафесар універсітэта імя Рамэрыса і адвакат Геркус Габартас. Са слоўпрафесара, давяраць афіцыйным беларускім звесткам нельга, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Вільні.

«Абавязанні Беларусі аб ядзернай адказнасці не адпавядаюць рызыкам, звязаным з Астравецкай АЭС. Літоўскія ўлады павінны як мага хутчэй зрабіць канкрэтныя захады для пашырэння арсенала сродкаў прававой абароны насельніцтва, бізнэсу і самой літоўскай дзяржавы як патэнцыйнай ахвяры ядзернай аварыі ў Астраўцы», - заявіў Габартас.

Літоўскі прафесар назваў сітуацыю з каранавірусам сур'ёзным «стрэс-тэстам» для ўладаў, які паказвае, як дзяржава здольная даваць рады экстрэмальным сітуацыям. «Пасля таго, як прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў устурбаванасць, Лукашэнка цынічна адказаў, прапанаваўшы прэзідэнту Літвы «разабрацца з ягоным вірусам. Хіба мы не атрымаем такі адказ ад Беларусі ў выпадку ядзернага інцыдэнту на Астроўскай АЭС?», - заявіў Габартас.

На думку прафесара, Літва павінна імкнуцца да прадухілення запуску першага рэактара і да спынення далейшага будаўніцтва БелАЭС.

«Калі Літве ўдасца заручыцца падтрымкай ЕЗ або, прынамсі, суседніх краін у блакаванні імпарту «бруднай» электрычнасці пасля пуску Астравецкай АЭС, далейшае яе развіццё проста не акупіцца для Беларусі», - растлумачыў Габартас.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках