20 красавiка 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гадзіну таму казалі, што заразны, а потым закрылі лісток непрацаздольнасці»

4
«Гадзіну таму казалі, што заразны, а потым закрылі лісток непрацаздольнасці»

Як цяпер у Беларусі выпісваюць пацыентаў з COVID.

21 траўня міністр аховы здароўя падпісаў загад, які змяніў некаторыя моманты надання меддапамогі пацыентам з COVID-19. Напрыклад, цяпер пры лёгкай ці бессімптомнай форме хваробы лісток непрацаздольнасці закрываюць на 21-ы дзень, два адмоўныя вынікі мазка пры гэтым не патрабуюцца. Логіка новых правілаў зразумелая далёка не ўсім пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.

Чытачка tut.by Настасся пытаецца: «Як зразумець, што я больш не небяспечная для іншых людзей, калі я не ведаю, які ў мяне вынік тэсту?». Андрэй, які цяпер лечыцца ад каранавіруснай пнеўманіі, таксама задае пытанне: «Чаму на абыходзе лекар казаў, што мой сусед па палаце ўсё яшчэ заразны, а ўжо праз гадзіну выпісаў яго і закрыў лісток непрацаздольнасці?».

«Як мне вызначыць, што я больш не заразная і не небяспечная для навакольных?»

У сям'і Настассі з Менска першай захварэла мама. Адчуўшы сябе кепска, яна звярнулася ў паліклініку. Рэнтген паказаў аднабаковую пнеўманію, пазней кампутарная тамаграфія выявіла двухбаковае запаленне лёгкіх.

- Гэта было 19 траўня. У той жа дзень у паліклініцы ў мамы ўзялі мазок на каранавірус. 20 траўня да нас прыйшлі з санэпідстанцыі. Тэсты зрабілі толькі мне і маёй сястры, хоць разам з намі яшчэ жыве бацька, мой муж і дзіця, якія былі ў кантакце з мамай.

У выніку толькі Настасся і яе сястра апынуліся на 14-дзённай ізаляцыі, астатнія сямейнікі - не. Паўторны мазок ім зрабілі праз два дні - 22 траўня. Вынікі абодвух тэстаў прыйшлі толькі 1 чэрвеня, распавядае чытачка.

- У сястры абодва вынікі былі адмоўнымі, у мяне і першы, і другі - станоўчыя. Значыць, сястра, мой муж і дзіця зноў апынуліся кантактамі першага ўзроўню, бо з 20 траўня мы знаходзіліся ў адной кватэры. Але лекар з паліклінікі напісаў, што толькі я павінна выконваць карантын. Сястры закрылі лісток непрацаздольнасці, і 3-га чэрвеня яна павінна ісці на працу. На шчасце, яе працадаўца зразумеў становішча і дазволіў не выходзіць, калі даведаўся, што яна жыве з людзьмі, у якіх пацверджаны COVID-19. Ні мужа, ні дзіцяці на самаізаляцыю не пасадзілі, тэсты ім таксама не рабілі. Тэлефаную ў санэпідстанцыю - там увесь час занята.

Са слоў Настассі, у паліклініцы ёй паведамілі, што рабіць паўторны тэст ёй таксама не будуць.

- Лекар сказаў, што на 21-ы дзень у мяне скончыцца самаізаляцыя - і я змагу пакінуць межы сваёй кватэры. Тое ж самае ў лякарні паведамілі маёй маме: нягледзячы на тое, што станоўчай дынамікі няма, на 21-ы дзень, гэта значыць, 9 чэрвеня, яе збіраюцца выпісаць з лякарні без правядзення паўторнага тэсту. Такая сітуацыя адбылася і з мамай маёй сяброўкі: яе маму выпісалі пасля лячэння пнеўманіі і адправілі на працу. Узнікае яшчэ адно пытанне, на якое я пакуль не магу знайсці адказ: як мне вызначыць, што я больш не заразная і не небяспечная для навакольных? Як зразумець, калі можна выходзіць да людзей?

Андрэй таксама з Менска, цяпер ён знаходзіцца на лячэнні ў 10-й гарадской клінічнай лякарні. Сюды яго шпіталізавалі 25 траўня, калі кампутарная тамаграфія выявіла ў яго аднабаковую пнеўманію. 27-га ўзялі мазок на каранавірус, вынік станоўчы.

Самому Андрэю да выпіскі пакуль далёка. Хоць гэты працэс ужо цяпер выклікае пытанні, кажа суразмоўца.

- У мінулы чацвер, 28 траўня, у майго суседа па палаце мінаў 21 дзень з моманту пастаноўкі дыягназу. Спачатку да яго прыйшоў лекар, сказаў, што паводле вынікаў экспрэс-тэстаў на антыцелы імунаглабуліны G у яго яшчэ не выпрацаваліся - толькі M, гэта значыць, ён яшчэ заразны (імунаглабуліны М сведчаць аб тым, што пацыент знаходзіцца ў актыўнай фазе захворвання). Таму трэба было вызначаць: пайсці дадому на самаізаляцыю або перавесціся ў шпіталь ветэранаў у Бараўлянах ці ў Аксакаўшчыну. Пакуль мой сусед думаў, у палату зноў прыйшлі медыкі і сказалі, што выйшаў новы дакумент, таму пераводу ў іншы шпіталь не будзе і самаізаляцыя ўжо не патрэбная. «Мы закрываем лісток непрацаздольнасці, на заўтра можаце пачынаць працу». Хоць гадзіну таму чалавеку казалі, што ён усё яшчэ заразны. А цяпер ён павінен ісці да людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках