19 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі таямніцу першага самурая-замежніка ў Японіі

Навукоўцы разгадалі таямніцу першага самурая-замежніка ў Японіі
Фота: The Guardian

Ягоны лёс стаў асновай для напісання рамана «Сёгун».

Японскія і брытанскія навукоўцы заявілі, што ідэнтыфікавалі парэшткі Уільяма Адамса. Біяграфія гэтага самурая стала для Джэймса Клавела базісам для напісання рамана «Сёгун», піша lenta.ua.

У ліпені 2017 года з зямлі навукоўцы дасталі парэшткі, якія, паводле здагадак, належалі Уільяму Адамсу - першаму ангельцу, які зрабіў крок на японскую зямлю. Праведзеная судова-медыцынская экспэртыза пацвердзіла, што знаходка сапраўды мае дачыненне да самурая-замежніка.

Першапачаткова месцазнаходжанне магілы выклікала зацятыя спрэчкі сярод спецыялістаў, бо афіцыйная магільня знаходзілася ў феодзе Уільяма Адамса ў горадзе Хемі, хоць шэраг крыніц сцвярджаў, што ён памёр у Хірада, дзе і быў пахаваны на вяршыні пагорка, як ён таго і хацеў пры жыцці. З 1930 года парэшткі перамясцілі ў скрыню, дзе яны прадаўжалі захоўвацца да ідэнтыфікацыі. Ад іх засталося ўсяго 5%, але гэтых костак выстарчыла для выдзялення ДНК і наступнага апазнання. Праведзены аналіз паказаў, што тканкі належаць мужчыну ад 40 да 59 гадоў, які загінуў у 1590-1620 гадах і быў выхадцам з Паўночнай Еўропы. Апошнія даследаванні канчаткова пацвердзілі, што ў руках у навукоўцаў знаходзяцца парэшткі Уільяма Адамса.

Аднак акрамя яго ў спісах знаходзіліся яшчэ 8 кандыдатаў. У 1598 годзе ангельца нанялі для ўдзелу ў гандлёвай экспедыцыі да Паўднёвай Амерыкі, а пазней і да Далёкага Усходу. У 1600 годзе падчас падарожжа здарылася катастрофа. У ёй выжылі толькі 9 маракоў. Яны змаглі дабрацца да сушы. Гэта Японія. Такугава Іэясу загадаў замкнуць іх у замку, але неўзабаве Уільям Адамс стаў ягоным перакладчыкам і сябрам. Таксама яму далі новае імя - Міура Андзін, калі гандляр стаў першым замежным самураем. Яму забаранілі пакідаць краіну, але неўзабаве, калі ён у 1613 годзе моцна паўплываў на падпісанне першай англа-японскай дамовы, Уільям Адамс атрымаў дазвол на выезд, аднак на радзіму ён так і не вярнуўся. Памёр самурай 16 траўня 1620 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках