20 красавiка 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» можа памерці ў турме

13
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» можа памерці ў турме
Андрэй Войніч

У Андрэя Войніча сур'ёзныя хранічныя захворванні, ён стаіць у чарзе на перасадку печані.

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Войніч быў арыштаваны пасля ўдзелу ў перадвыбарным пікеце, які прайшоў на Камароўскім рынку ў Менску 31 траўня. Суд Першамайскага раёна асудзіў яго на 15 дзён арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

У Андрэя Войніча сур'ёзныя хранічныя захворванні: цыроз печані, гепатыт Б і цукровы дыябет. Актывіст мае патрэбу ў сталым медыцынскім назіранні і лячэнні. Ён стаіць у чарзе на перасадку печані.

У турме на вуліцы Акрэсціна адсутнічаюць элементарныя ўмовы для ўтрымання людзей з такімі захворваннямі. Знаходжанне там нясе пагрозу для здароўя і жыцця Андрэя Войніча. Ён можа памерці ў турме.

Затрыманне актывіста бессэнсоўнае і незаконнае, ён не парушаў грамадскі парадак і браў удзел у легальным перадвыбарным пікеце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Андрэя Войніча!

Відэа затрымання актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча і Віталя Трыгубава

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках