У Менску ад COVID-19 памерла 21-гадовая медсястра
15- 2.06.2020, 12:42
- 65,191
Яна працавала ў інфекцыйным аддзяленні.
Чытачы Telegram-канала "Баста!" з Рэчыцы пішуць пра смерць ад Covid-19 медсястры Валерыі З. Ёй быў 21 год.
"Учора стала вядома, што ў Менску памерла дзяўчына, 21 год, Валерыя З. Родам з Рэчыцы, адвучылася на медсястру і працавала ў інфекцыйнай лякарні. Памерла дома ў Менску, нібыта ад ператамлення. Напраўду - каранавірус.
Трэба, каб гэта стала вядома, каб людзі не сыходзілі непрыкметна, каб тыя, што засталіся памяталі і разумелі ўсю сур'ёзнасць пандэміі", - паведамляе падпісчыца.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..