20 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: Ціханоўскі падняў тысячы чалавек па ўсёй Беларусі

21
ВВС: Ціханоўскі падняў тысячы чалавек па ўсёй Беларусі
ФОТА: BELSAT.EU

Аўтарытэтнае выданне апублікавала фільм пра народнага блогера і сітуацыю ў нашай краіне.

«У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў - яны павінны прайсці 9 жніўня», - гаворыцца ў фільме брытанскага выдання ВВС, прысвечанага Сяргею і Святлане Ціханоўскім, пікеты ў падтрымку якіх збіраюць дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй Беларусі.

«Са звестак праваабаронцаў, за мінулыя выходныя па ўсёй краіне былі затрыманыя 50 чалавек - зборшчыкі подпісаў, актывісты пікетаў у падтрымку альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў.

Сярод затрыманых - блогер Сяргей Ціханоўскі. Ягоная жонка зарэгістраваная прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, і ён збіраў подпісы ў яе падтрымку ў горадзе Гародня.

Ціханоўскага часта называюць «беларускім Навальным». Ён вядзе папулярны канал у YouTube, дзе крытыкуе Лукашэнку», - гаворыцца ў фільме ВВС.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках