26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, выходзьце на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў!

59
Беларусы, выходзьце на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў!
Фота: «Радыё Свабода»

Сёння апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты.

У Беларусі пачалася сапраўдная Рэвалюцыя Надзеі. Учора менчукі 7 гадзінаў не сыходзілі з цэнтральных вуліцаў і плошчаў сталіцы, паказаўшы сваю волю да пераменаў і запатрабаваўшы вызвалення нашых лідараў. Увесь свет са здзіўленнем і захапленнем сочыць за Беларуссю. Абсалютна ясна, што рэжым Лукашэнкі дажывае апошнія дні. Нешматлікія змоўнікі Сашы-прусака разбягаюцца і знаходзяцца ў паніцы. Спрабуючы спыніць хвалю народных пратэстаў, яны кінулі за краты нашых герояў – Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Міколу Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага і іншых.

Калі я сама сядзела ў турме КДБ «Амерыканка» ў 2010 годзе, я марыла пра тое, што людзі масава выйдуць на вуліцы, каб запатрабаваць вызвалення кандыдатаў у прэзідэнтаў, чальцоў іх ініцыятыўных групаў і журналістаў. Але беларусы тады апынуліся не гатовыя да абароны сваіх лідараў: кандыдаты ў прэзідэнты правялі доўгія месяцы і гады ў зняволенні, а краіна страціла 10 гадоў нармальнага жыцця і развіцця.

Цяпер Беларусь зусім іншая. Не дазволім нікому скрасці нашу перамогу.

Сёння, 19 чэрвеня, апошні дзень збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты. Сёння ва ўсіх беларусаў ёсць магчымасць, як учора ў менчукоў, падтрымаць герояў, якія кінулі выклік сістэме.

Сябры, выходзьце сёння а 18-й на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў. Мы маем поўнае законнае права гэта рабіць, бо ў краіне ідуць прэзідэнцкія выбары і толькі народ з'яўляецца сапраўдным гарантам Канстытуцыі і сапраўдным гарантам незалежнасці.

Нашы лозунгі сёння: «Выпускай!», «Рэгістрацыя!», «Стоп прусак!».

Нас 9,5 мільёнаў.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках