25 красавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праз сто гадоў «Ева» становіцца зноў уладарніцай дум у нашай краіне»

10
«Праз сто гадоў «Ева» становіцца зноў уладарніцай дум у нашай краіне»
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка звярнуўся да гледачоў.

Следчы камітэт наклаў арышт на больш чым 100 карцін з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, пад арыштам у тым ліку самая дарагая ў Беларусі карціна - «Ева» Хаіма Суціна. Карціны знаходзяцца ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва, але схаваныя ў апячатаным праваахоўнікамі сховішчы. На сценах цяпер вісяць рамы з QR-кодам унутры. Куратар калекцыі Аляксандр Зіменка звярнуўся да гледачоў: «Спадзяёмся, што «Ева» застанецца з вамі і з намі, што вынікі праекта «Арт-Беларусь» у свой час будуць ацэненыя годна».

Галерэя вымушана прыняла новы вобраз: цяпер гледачы бачаць на сценах QR-коды, па якіх можна ўбачыць карціны на экране свайго мабільнага тэлефона, арыгіналы карцін пакуль недаступныя, уваход вольны, піша tut.by.

- Магчымасць убачыць арыгінальныя творы - неацэнны плюс для любога чалавека, які цікавіцца мастацтвам, - кажа Аляксандр Зіменка. - Але галоўнай мэтай праекта «Арт-Беларусь» было і ёсць вяртанне імёнаў, не проста твораў, а імёнаў ураджэнцаў беларускіх зямель, мастакоў, чыя дзейнасць прагрымела на ўвесь свет, мастакоў, з увагай і любоўю да якіх ставяцца людзі практычна на ўсіх кантынентах.

Нагадаем, 14 чэрвеня ў эфіры «Беларусь 1» прагучала, што паўтары сотні карцін коштам блізу 20 млн даляраў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка «далучаны да справы», у якой фігуруюць топ-мэнэджары банка. Камітэт дзяржкантролю заяўляў пра выяўленыя факты нявыплаты падаткаў і «адмыванні» грошай.

Лукашэнкаўскі прапагандыст Іван Эйсмант заявіў: «Ёсць інфармацыя, што карціны рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны». Аднак Міністэрства культуры, паводле звестак журналістаў, не выдавала дазвол, без якога ні адзін твор мастацтва, а тым больш з ліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў (такіх у калекцыі больш за 30), не можа перасекчы мяжу Беларусі.

- Калі кіравацца логікай, то навошта трэба было вяртаць карціны ў краіну, падаваць іх у адкрыты доступ? Каб затым вывезці за мяжу? Ды і навошта іх прадаваць? Яны належаць акцыянерам банка, - заявіў былы кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка на сустрэчы з выбарцамі ў Бабруйску.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Фармаванне карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка пачалося ў 2011 годзе, пытанняў з боку падатковых органаў з нагоды набыцця карцін да банка не ўзнікала, пры ўвозе прадметаў мастацтва ўласнік плаціў мытны збор.

Мэта праекта складалася ў вяртанні твораў прадстаўнікоў Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі - на радзіму. Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка налічвае больш за 100 артэфактаў. Многія экспанаты сходу ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У эфіры «Беларусь 1» былі прадэманстраваны «далучаныя да справы» карціны, у іх ліку творы мастакоў з сусветным імем: Шагал, Суцін, Бакст, Царфін, Любіч і іншых. Пад арыштам знаходзіцца самая дарагая карціна ў Беларусі - «Ева» Хаіма Суціна, якая была набытая на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку ў 2013 годзе за 1,8 млн даляраў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

У сацыяльных сетках разгарнулася некалькі кампаній падтрымкі карпаратыўнай калекцыі банка з хэштэгам #ВернитеЕву, #ВместесЕвой, #Еволюция.

фото с сайта: tut.by

- Важна, што нават у такі час людзі пачынаюць больш гаварыць, фантазіяваць і крэатыўна падыходзіць да вобразу адной з жамчужын нашай калекцыі - «Евы», - кажа куратар карпаратыўнай калекцыі банка. - Я думаю, сам Суцін, з аднаго боку, вельмі дбайна паставіўся б да таго, што хтосьці робіць оммаж (работы-перайманні. - Заўвага), гэта значыць цытуе яго працы. З іншага боку, я думаю, ён бы парадаваўся, што без малога праз сто гадоў «Ева» становіцца зноў уладарніцай дум у нашай краіне. Спадзяёмся, што «Ева» застанецца з вамі і з намі. І ў свой час вынікі праекта «Арт-Беларусь» будуць ацэнены годна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках