24 красавiка 2024, Серада, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы пацвердзілі: маладосць можна купіць

10
Навукоўцы пацвердзілі: маладосць можна купіць

Навукоўцы вывучылі, як грошы ўплываюць на здароўе людзей.

Навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана амаль дзесяць гадоў вывучалі 5000 брытанцаў ва ўзросце ад 52 гадоў і больш рознага дастатку. Яны падзялілі іх на чатыры групы: да самых багатых аднеслі тых, чыё багацце агулам складала больш за $830 000; у заможных у сярэднім было на рахунках $310 000; у трэцяй групы - блізу $180 000; у самых бедных - $32 000.

Даследчыкі абралі багацце як асноўны індыкатар фінансавага становішча для паджылых людзей, бо ў гэтым узросце ён дакладней вызначае ўзровень дабрабыту, чым адукацыю, занятасць або даходы, піша hightech.plus.

Вынікі паказалі, што праз прыкладна восем гадоў тыя, хто належаў да апошняй групы, сталі адзначаць хуткае пагаршэнне фізічнага стану, кагнітыўных здольнасцяў, эмацыйнага дабрабыту і сацыяльных навыкаў. У іх слабела памяць і пагаршалася мова, запавольвалася хада, сіла рук, зрок і слых.

Да прыкладу, зніжэнне хуткасці хады выявілася на 38% больш сярод самых бедных, у параўнанні з групай самых забяспечаных. Праблемы са зрокам адзначылі 16% удзельнікаў з чацвёртай групы, а ў першай іх было 10%.

Самыя заможныя паджылыя людзі захавалі ўсе свае сацыяльныя сувязі цягам эксперыменту, тады як самыя бедныя разгубілі частку сувязяў і марнавалі на стасункі менш часу. Акрамя таго, яны часцей скардзіліся на сімптомы дэпрэсіі.

Аўтары пералічваюць шэраг фактараў, якія дазваляюць заможным людзям старэць больш павольна - гэта доступ да культурных рэсурсаў і спартзалы, а таксама часты адпачынак на прыродзе. Акрамя таго, цягам жыцця яны адчуваюць менш стрэсу і радзей зазнаюць уздзеянне забруджванняў навакольнага асяроддзя.

На думку карэйскіх навукоўцаў, узрост - гэта тое, на колькі ты сябе адчуваеш. Яны высветлілі, як псіхалагічны ўзрост звязаны з працэсамі старэння арганізма. Выявілася, што людзі, якія адчувалі сябе маладзейшымі за свой узрост, лепш спраўляліся з тэстамі на памяць і радзей скардзіліся на дэпрэсіі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках