20 красавiка 2024, Субота, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навуковец: COVID-19 можа змяніць лёгкія да непазнавальнасці

4
Навуковец: COVID-19 можа змяніць лёгкія да непазнавальнасці

Лёгкія некаторых пацыентаў былі «цалкам знішчаныя».

COVID-19 можа зрабіць лёгкія пацыентаў, якія памерлі пасля заражэння, «абсалютна непазнавальнымі». Пра гэта заявіў прафесар універсітэцкага каледжа Лондана Маура Гіяка. З ягоных слоў, захворванне выклікае такія сур'ёзныя пашкоджанні ў лёгкіх, што ў тых, хто правёў у шпіталі больш за месяц, назіралася «поўнае руйнаванне» гэтага органа, паведамляе zn.ua са спасылкай на The Guardian.

Навуковец распавёў парламенту Вялікай Брытаніі аб выніках свайго даследавання, якія паказваюць на «рэальныя праблемы» для тых, хто перанёс COVID-19. Гіяка адзначыў, што вывучыў вынікі ўскрыцця пацыентаў, якія правялі ад 30 да 40 дзён у шпіталях Італіі. Ён выявіў незвычайна высокую прысутнасць каранавіруса ў лёгкіх, а таксама незвычайныя зрослыя клеткі.

«Што вы можаце ўбачыць у лёгкіх людзей, якія знаходзіліся ў лякарні больш за месяц да смерці, - нешта абсалютна іншае, чым звычайная пнеўманія, грып ці вірус SARS. Вы бачыце маштабны трамбоз. Поўнае разбурэнне архітэктуры лёгкага - часам вы нават не можаце зразумець, што раней гэта было лёгкае. Утвараецца вялікая колькасць злітых клетак, заражаных вірусам. У іх 10-15 ядраў. Я ўпэўнены, што гэта тлумачыць высокую паталагічнасць COVID-19. Гэта не хвароба, якую выклікае вірус, які забівае клеткі, што значна ўскладняе тэрапію», - распавёў навуковец падчас выступу ў камітэце Палаты лордаў у пытаннях навукі і тэхналогій.

Паказанні навукоўца прагучалі ў Палаце Лордаў падчас слуханняў, у якіх бралі ўдзел навукоўцы і медыкі. Усе яны цягам шасці месяцаў пасля з'яўлення хваробы ў Еўропе, спрабавалі зразумець яе прыроду, магчымыя спосабы лячэння, а таксама тое, ці з'яўляецца ў перахварэлых на яе людзей імунітэт.

Сэр Джон Бэл, прафесар медыцыны ў Оксфардзе і чалец урадавай камісіі ў пошуках вакцыны, адзначыў, што разуменне таго, ці выпрацоўваецца ў пацыентаў імунітэт, можа з'явіцца пасля другой хвалі заражэння каранавірусам у Вялікай Брытаніі, якая цяпер здаецца вельмі імавернай.

«Улічваючы, што карантын амаль скасаваны, мы пераходзім да актыўнага жыцця і бачым значны рост узроўню заражэнняў. Я буду вельмі здзіўлены, калі мы пазбегнем другой хвалі. Сапраўдны пытанне ў тым, ці будзе ў нас гуж выбліскаў, а затым другая хваля, або адразу другая хваля», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках