23 красавiка 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі дзіўныя структуры побач з ядром Зямлі

2
Навукоўцы знайшлі дзіўныя структуры побач з ядром Зямлі

Аб'ект назвалі зонай звышнізкай хуткасці.

Навукоўцам Універсітэта Мэрыленда ў ЗША атрымалася выявіць новыя структуры побач з ядром Зямлі. Са слоў спецыялістаў, гіганцкія ўтварэнні размяшчаюцца пад цвёрдай мантыяй планеты, піша lenta.ua.

Спецыяліст Доен Кім распавёў, што гаворка ідзе пра дзіўныя структуры пад Маркізскімі выспамі, размешчанымі ў Ціхім акіяне. Аб'ект назвалі зонай звышнізкай хуткасці. Яго дыяметр складае блізу 1000 кіламетраў. ULV адрозніваюцца ад іншых структур мінімальнай праходнасцю сейсмічных хваль.

Са слоў Кіма, ULV могуць адрознівацца ад ядра зямлі па хімічным складзе. У ходзе даследавання атрымалася зрабіць больш за 7 тысяч запісаў сейсмічнай актыўнасці з мінімальным праходжаннем сігналу. Землятрусы, якія фіксаваліся побач з выспамі, часцей за ўсё мелі магнітуду да 6,5 бала, а іх эпіцэнтр размяшчаўся глыбока пад зямлёй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках