20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра карысць сыру для сэрца

19
Навукоўцы распавялі пра карысць сыру для сэрца

Гэты прадукт дазволіць пазбегнуць інсульту і развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.

Рэгулярнае ўжыванне сыру зніжае рызыку развіцця інсульту і захворванняў сэрца. Да такой высновы прыйшлі кітайскія даследчыкі з Універсітэта Сучжоу, паведамляе FaceNews.

Спецыялісты вывучылі звесткі 15 даследаванняў, якія праводзіліся амерыканскімі і еўрапейскімі навукоўцамі, - у іх правяралася здароўе агулам 200 тысяч дарослых чалавек цягам некалькіх гадоў.

Аналіз паказаў, што людзі, якія штодня з'ядаюць хоць бы 40 грамаў сыру, маюць на 14% больш нізкую рызыку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца і на 10% больш нізкую рызыку інсульту ў параўнанні з тымі, хто сыр не есць. Гэта адбываецца, імаверна, праз тое, што сыр у адрозненне ад многіх прадуктаў з высокім змяшчэннем насычаных тлушчаў, не спрыяе вялікай выпрацоўцы халестэрыну, падкрэсліваюць медыкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках